
Света Бень i .К — прэзентацыя альбома «Карова белая»
Прэзентацыя новага альбома «Карова белая» Свецi Бень і Яўгена Кучмейна з выкананнем усіх 14 песень
Света Бень і .К прэзентацыя альбома «Карова белая»
Света Бень і Яўген Кучмейна (.К) прадставяць сумесны альбом «Карова белая» ў Варшаве. «Карова белая» — сольны праект Светы Бень, які стаў сапраўднай творчай калабарацыяй з Яўгенам Кучмейнам. Усе 14 песень альбома ён аранжыраваў, музычна спрадзюсаваў, запісаў і звёў, стварыўшы для іх новае гучанне.
Альбом быў запісаны на студыі «Нёман-9», якая апошні год знаходзілася ў Малых Азеранах на Падляшшы, недалёка ад беларускай мяжы. Менавіта там, сярод прыроды і цішыні, паступова нараджалася «Карова белая». Альбом пабачыць свет у сярэдзіне жніўня.
На канцэрце ў Варшаве прагучаць усе песні новага альбома, а таксама некалькі кампазіцый Святланы Бень у новым музычным прачытанні.
Bilety: 80 / 100 / 120 PLN
Mismo lugar: Klub Mechanik
5¿Y si pruebas…?
Cosas que aún no te mostramos, pero que se mueven cerca de ti.

